Горад

У Гродне працягваюць мяняць савецкія люкі на сучасныя з гербам горада

З сярэдзіны жніўня прадпрыемства «Гроднаводаканал» пачало замену старых савецкіх люкаў у цэнтры Гродна. Новыя люкі, такія ж як і ў цеплавых сетак, толькі з іншым надпісам, працягнуць усталёўваць да Дня горада, які святкуецца ў трэцюю суботу верасня.

Першыя пяць новых люкаў «Гроднаводаканал» усталюе ў цэнтры Гродна на вуліцы Савецкай. У перспектыве новыя люкі з’явяцца ў парку і ў пешаходных зонах цэнтра горада. Усяго прадпрыемства ўсталюе некалькі дзясяткаў сучасных люкаў.

На новых люках размешчаны герб горада, год першай згадкі пра яго і назва на чатырох мовах.

Ідэя замяніць люкі ў Гродне прыйшла кіраўніцтву цеплавых сетак РУП «Гроднаэнерга». Для гэтага быў праведзены конкурс паміж супрацоўнікамі. Гарадскія ўлады ўхвалілі гэтую ідэю. За лета прадпрыемства памяняла амаль усе старыя люкі на новыя. Заменай люкаў зараз займаецца «Гроднаводаканал».



Падзяліцца
Меткі: ЖКГфота

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025