З 21 жніўня гродзенскія фудтракі «Wake сup» і «PizzaTruck» запусцілі сумесны праект. Цяпер на тэрыторыі аўтамыйкі на Таўлая можна будзе набыць не толькі напоі, але і піцу.
«У нас няма такіх напояў, як у „wake сup“, а ў іх няма ежы. Вось мы і вырашылі аб’яднацца, — распавядае прадстаўнік „Піцатрака“ Павел Максімчык. — Магчыма, да нашага праекту хто-небудзь яшчэ далучыцца з фудтракаў. Усе разам мы зможам зрабіць добры фудкорт для горада».
Прыкладам для Гродна можа паслужыць Мінск, дзе фудтракі ўжо даўно аб’ядналіся і стаяць у адным месцы.
«У сталіцы ёсць такое месца — „Песочница“, дзе збіраюцца ўсе фудтракі. Там ёсць вялікі выбар напояў і рознага фастфуду. Мы таксама можам зрабіць падобнае ў Гродне, але пакуль вырашылі на тыдзень аб’яднаць толькі два фудтрака», — кажа прадстаўнік «Wake сup» Канстанцін Нікіцін.
[irp posts="77 412″ name="Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!"]
На мыйцы «7 хвілін» на Таўлая хапае месца для двух фудтракаў, але калі ў будучыні захочуць далучыцца іншыя праекты, то прыйдзецца шукаць новае месца для ўсіх.«Будзем тады шукаць новую пляцоўку. Горад толькі выйграе ад нашага аб’яднання. Сёння мабільныя кафэ — гэта новы моладзевы кірунак: смачна, танна і цікава», — дадаў Павел Максімчык.
[irp posts="76 458″ name=" Кажуць, прычэп псуе выгляд Гродна". Уладальнікі пра фудтрак «Сябры""]
На пляцоўцы на Таўлая фудтрак «Wake сup» працуе з 11:00 да 23:00, «Піцатрак» з 12:00 да 22:00. «Піцатрак» будзе знаходзіцца ў гэтым месцы ў рамках эксперыменту тыдзень.