Гродзенскі дзіцячы хоспіс праводзіць апытанне ступені ўдзелу бацькоў у выхаваннi i ўтрыманнi дзяцей у нашай краіне. Першымі адказалі на пытанні анкеты 82 чалавекі. Гэта бацькі дзяцей, якімі апякуецца дздіцячы хоспіс.

Ранейшыя назіранні і даследаванні выявілі шэраг праблем у сем’ях, якія выхоўваюць здаровых дзяцей і дзяцей з інваліднасцю. Для больш глыбокага вывучэння праблем сем’яў было складзена гэта апытанне. Яно мае на мэце вывучэнне ступені ўдзелу бацькоў у выхаваннi i ўтрыманнi дзяцей, у тым ліку дзяцей з інваліднасцю.

Анкета знаходзіцца па спасылцы.

Усе ўдзельнікі анкеты застануцца ананімнымі.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да дырэктаркі дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічка +375 152 963 570, +375 297 844 887, pallpom@gmail.com