Тысячы запісаў з’явілася ў сацсетках на успамін пра вакаліста «Neuro Dubel». Людзі называюць яго “дзядзям Сашам” і ўзгадваюць фестывалі, канцэрты, артыкулы, пасядзелкі і ўсё, чым жыў музыкант.
Аляксандр Кулінковіч памёр ад недалечанай пнеўманіі 4 жніўня. Яму было 46 гадоў.
“Тут.бай повідомило сумну новину – пішов з життя лідер культового білоруського рок-гурту “Нейро Дюбель” Александр Куллинкович. Заўсёды сумна, калі адыходзяць творчыя людзі, ды яшчэ і рок-н-рольшчыкі, бо тое нагадвае табе, што і ты не вечны… Адзін толькі рок-н-рол заўсёды жывы!” – піша ўкраінска-беларускі бард Алег Сухараў.
“Сегодня утром умер Александр Куллинкович. Создатель и лидер группы “Нейро Дюбель”. Невероятно жалко. Лет 15 назад через минских знакомых договорился об интервью с Александром. Он пригласил к себе домой. Интеллигентный, мягкий, ни грамма звездности и снобизма. Записали отличное интервью, дал все свои архивные видеозаписи. Придумали даже конкурс. Александр предложил подарить приз тому, кто точно посчитает количество автомобилей, “случайно” мелькнувших в клипе “Переехало комбайном”. Подарил Александру кассету с пародиями, которые я сделал на его песни и которые мы пели в детском лагере “Веснянка”. Потом встречались уже в Гродно на концерте в филармонии… Добрый человек, талантливый музыкант. Ушел. Жаль“, – піша журналіст Яўген Фалееў.
https://www.youtube.com/watch?v=2VaXj9SlFMY
Аляксандр Дзянісаў з гурта “Dzieciuki” узгадвае:
“Памёр Аляксандр Кулінковіч. R.I.P.
P.S. Мы ніколі не сябравалі, але сустракаліся на адной сцэне. Неяк не атрымалася шчыра паразмаўляць. Шкада. Апошні раз на сцэне я яго бачыў на фэсце “Наш Дзень”. А апошні раз размаўлялі – мінулым летам – на вакзале горада Львоў. Цягнік “Львоў – Магілёў”. Саша паліў на пероне. Мы, з Андрэем Мялешка, яго ўбачылі, падыйшлі. Пагутарылі пра Львоў. Разбегліся па сваіх вагонах…”
“Саша Кулінковіч. Не хапае словаў… Шкада. Сумую…” – піша журналіст Андрэй Мялешка, які ведаў музыканта з 1996 года.
https://www.youtube.com/watch?v=6lDqD50yUWk
Узгадвае гродзенец Сяргей Верамеенка. “Калісьці ў адным з ДзядзіСашыным інтэрв’ю прачытаў адказ на пытанне журналіста “А ці будуць надалей песьні па-беларуску?”… “Так, абавязкова, бо гэта баліць…” А потым быў канцэрт тады яшчэ забароненых музыкаў у Гародні. Пасьля выступу шчыра сказаў ім; “Слухайце, я вас ад самога пачатку слухаю, вось цяпер мой сын… Усё, што вы надзюбелілі – гэта проста штосьці! Але ж ваш альбом “STASI” – гэта Дзюбеля вышэй за Дзюбелей!” “Да знаю, – кажа, – сами тащимся!”
Punxnotdead!


