Кафэ «Патэльня» на Савецкіх Пагранічнікаў, 57 шукае новага ўладальніка. Установу выставілі на продаж – аб’яву размясцілі на пляцоўцы «Куфар».
Установу прадаюць разам з абсталяваннем, аформленымі дакументамі для дзейнасці і дэкараванай залай. Кафэ знаходзіцца ў арэндным памяшканні. Кошт гатовага бізнесу прадавец не ўказаў.
«Патэльня» адкрылася у снежні 2025. Установа пазіцыянуе сябе як кафэ хатняй кухні – там гатуюць піцу, шаурму і закускі ў фрыцюры.
Сярод гараджан гэта выклікала спрэчкі – адны лічылі, што ўстанова выбрала няправільнае пазіцыянаванне. Іншым спадабаліся стравы ва ўстанове – адзначалі сакавітую і смачную піцу.
Чытайце таксама: Mak.by не прыдумаў замену амерыкана — таварным знакам падзяліўся гродзенец



