Раённая пракуратура ў Гдыні распачала справу аб завалоданні вагнястрэльнай зброяй і парушэнні цялеснай недатыкальнасці Сцяпана Свідзерскага ў сувязі з яго ўдзелам у абароне грамадскага парадку (арт. 262 п. 2 і арт. 217а КК Польшчы).
17 мая Раённы суд у Гдыні скасаваў рашэнне пракуратуры, якая адмовіла распачаць гэтую справу, і перадаў яе пракуратуры для далейшага даследавання.
Здарэнне, якое будзе разглядацца ў судзе, адбылося
Затрыманне гродзенца ў Гдыні: каментарыі паліцыі і маці затрыманага
Гродзенец Сцяпан Свідзерскі распавёў, чаму страляў у офісе Reuters у Гдыні
Суд цалкам пагадзіўся з аргументацыяй Свідзерскага і яго прадстаўніка адваката Паўла Расмуса, і ў адказ на скаргу перадаў справу пракарутары.
Беларус Сцяпан Свідэрскі абвінавачваўся ў замаху на забойства, яму пагражала ад васьмі гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення. Інцыдэнт са стральбой адбыўся 14 лістапада, у 19.00 па польскім часе (у 21.00 — па беларускім) у офісе інфармацыйнага агенцтва Thomson Reuters.
Увечары 14 лістапада мужчына прыйшоў на працу пасля заняткаў у ціры. Ён меў пры сабе даўгаствольную зброю, а таксама пісталет «Glock» (з дазволам на яе нашэнне). Адзін з прысутных у офісе па невядомай прычыне спрабаваў вырваць пісталет у беларуса, пасля чаго прагучалі два стрэлы. У іх выніку ніхто не пацярпеў. У сувязі з гэтым паліцыя затрымала Свідзерскага. Пазней ягоную справу перадалі ў пракуратуру, якая распачала следчыя дзеянні. Аказалася, што малады чалавек захапляецца стральбой, удзельнічае ў спаборніцтвах і мае дазвол на захоўванне зброі.