Ля аўтавакзала неўзабаве адкрыецца кавярня «Coffee Way» фармату «вазьмі з сабой». У невялікім шапіку абяцаюць гатаваць прафесійныя кававыя напоі і лёгкую закуску на вынас.

Новы кававы бар фармату "вазьмі з сабой" адкрываецца ў Гродне

«Coffee Way» гэта сетка кававых бараў. Па франчайзінгу на тэрыторыі Беларусі працуе ўсяго адна падобная ўстанова — у Лідзе. А ў Расіі працуе ўжо 117 такіх кавярняў.

Бар плануюць адкрыць у бліжэйшы час. У час адкрыцця, магчыма, будзе дзейнічаць акцыя «Плаці за каву колькі хочаш».