Нехта пашкодзіў галаву змяі ў фантане ля медыцынскага ўніверсітэта. Выпадак адбыўся 29 ліпеня. Міліцыя зараз шукае вандалаў і сведкаў.

Сімвал медыцыны — скульптура-фантан «змяя з чашай» была ўстаноўлена ля медуніверсітэта яшчэ ў савецкія гады, хто яе аўтар невядома. Некалькі гадоў таму падчас добраўпарадкавання тэрыторыі ля навучальнай установы фантан аднавілі. Работамі займаўся мясцовы мастак Уладзімір Качан.

Быццам кувалдай білі: нехта пашкодзіў фантан ля Гродзенскага медуніверсітэта
Як было і як стала
«Сёння фантан зноў у сумным стане, — распавядае Уладзімір Качан. — Я праязджаў побач з універсітэтам і ўбачыў, што нешта не так са змяёю ў фантане, а калі пад’ехаў бліжэй, то ўбачыў, што хтосьці яе пашкодзіў. Быццам кувалдай білі па галаве».