Першае мерапрыемства «Савецкае дзяцінства» ў рамках праграмы «Карыснае лета ў парку» пройдзе 5 жніўня ў 18.00. Наведвальнікі ўбачаць калекцыю дзіцячых педальных машынак савецкага перыяду, якія збірае гродзенец Дзмітрый Назараў. А самыя малодшыя наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у гонцы на такіх машынках.
Акрамя гэтага парк атракцыёнаў абвясціў збор старых фатаграфій і цацак, якія папоўняць рэтра-куток. Усе будучыя экспанаты можна будзе абмяняць на бясплатнае катанне ў парку.
«Мы даведаліся, што ў Гродне ёсць калекцыянер дзіцячых педальных машынак савецкіх часоў. Нам было б цікава акунуцца ў савецкае дзяцінства, таму мы запрасілі Дзмітрыя да нас. Тым больш у парку мы ствараем рэтра-куток і запрашаем гродзенцаў дзяліцца старымі савецкімі фотаздымкамі і цацкамі. За гэта мы даём магчымасць бясплатна пакатацца на атракцыёнах», — распавяла брэнд-менеджар парку атракцыёнаў Яўгенія Гопаненка.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…