Зборная Беларусі U-21 правядзе ў Гродне матч кваліфікацыі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы УЕФА сезона 2017/2019 супраць зборнай Харватыі. Матч пройдзе на ЦСК «Нёман» 10 верасня.

БФФ адзначае, што з улікам жорсткіх патрабаванняў рэгламентуючых дакументаў УЕФА, якія тычацца лагістыкі, месца правядзення гэтай гульнi было ўзгоднена, дзякуючы згодзе харвацкаму боку.

Нагадваем, што да гэтага камандзе Людаса Румбуціса трэба будзе правесці выязную сустрэчу з Малдовай, якая 6 верасня пройдзе на «Спартыўным комплексе Орхей» у горадзе Оргееў і пачнецца ў 18.00 па беларускім часе.

Стартавы свісток паядынку ў Гродне прагучыць у 19.00. Інфармацыя аб квітках з’явіцца ў бліжэйшы час.

Табліца нашай адборачнай групы выглядае наступным чынам.

Нагадаем, за беларускую «маладзёжку» выступае два гродзенца — Ягор Хвалько і Яўген Лешка, якія выступаюць за «Нёман».