Людзі і справы

Махлярства ці няўважлівасць? У Гродне невядомыя разлічыліся расійскімі рублямі і атрымалі вялікую рэшту

Падчас выходных у адным з вулічных кафэ горада невядомыя разлічыліся расійскімі рублямі. Прадавачка, атрымаўшы 200 рублёў суседняй краіны (6,27 беларускіх), выдала рэшту 195 беларускімі.

Выпадак адбыўся ў суботу 28 ліпеня, каля 15.00, калі ў цэнтры Гродна было вельмі шмат людзей — пачынаўся фестываль вулічных мастацтваў.

«Дзве жанчыны, з выгляду турысткі, замовілі ў мяне піва на 5 рублёў 50 капеек, але калі трэба было разлічвацца, то падсунулі 200 расійскіх рублёў, — расказвае прадавачка. — Я заўважыла і сказала, што гэта не нашы грошы, што такіх ніколі не бачыла. А адна з іх мне ў адказ, што гэта беларускія грошы і ёй ніхто не мяняе іх, бо буйная сума».

Пры праглядзе відэа з камеры назірання бачна, як жанчыны, якія прыйшлі з расійскімі грашыма, вельмі нерваваліся на касе і ўвесь час пазіралі ў бок камеры.

«Не ведаю чаму, але я ўзяла ў гэтых жанчын грошы і дала рэшту. Магчыма, гэта адбылося з-за вялікага патоку людзей і хаосу, які тады адбываўся ў цэнтры горада. Жанчыны не пералічылі грошы, імгненна на касе выпілі піва і сышлі».

Ужо зараз прадавачка ўспамінае, што жанчыны яўна разбіраліся ў валюце, бо адна з іх яшчэ нешта купляла на 5 беларускіх рублёў.

Калі ў кафэ зразумелі, што іх падманулі, выклікалі міліцыю. Праводзіцца праверка.

УУС Гродзенскага аблвыканкама нагадвае, што за здзяйсненне незаконных аперацый у замежнай валюце прадугледжана пакаранне.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025