Больш за тыдзень на вуліцы Найдуса вядзецца археалагічны нагляд. Будаўнікі пракладваюць там трасу водазабеспячэння. Вядучы супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Наталля Пачобут вывучае выяўленыя падвалы, а таксама некаторыя знаходкі больш ранняга перыяду.
«Падчас работ выявілі падвал будынка, хутчэй за ўсё 19 стагоддзя. Можна меркаваць, што гэта звычайная пабудова, — распавядае Наталля Пачобут. — Былі і іншыя знаходкі больш ранняга перыяду, але падрабязная інфармацыя будзе пасля дэталёвага вывучэння.
Сёння наша задача — максімальна даследаваць усе напластаванні на аб’екце, ад самых ранніх 17 стагоддзя да смецця 20 стагоддзя. Знаходкі 17 стагоддзя ніяк не адносяцца да выяўленых падвалаў".
«Было вырашана захаваць падвальныя нішы старой пабудовы, акрамя адной, якую часткова разбяруць і пракладуць камунікацыі. Іх будуць пракладаць акуратна ўнізе, каб не пашкодзіць канструкцыю», — адзначыла спецыялістка.
Згодна з міжваеннай мапай Гродна, на месцы, дзе зараз вядуцца работы, стаяў будынак. На аэраздымках 1944 года там ужо нічога няма. Можна лічыць што будынак быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны.
Дарэчы, Наталля Пачобут зусім нядаўна стала сакратаром савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Гродзенскім аблвыканкаме. Яна кажа, што цяпер у Гродне ніхто ўжо не будзе па-варварску працаваць з помнікамі гісторыі.
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…