Другі дзень Кубка Дубко, а «Нёман» не можа парадаваць сваіх заўзятараў. Падапечныя Сяргея Пушкова зноў прайграюць. На гэты раз піцерскаму «Дынама», якое з’яўляецца чэмпіёнам ВХЛ.

Асноўны час матчу паміж супернікамі скончыўся з лікам 1:0. Гродзенцы адкрылі лік на 30 хвіліне, дзякуючы дакладнаму кідку Аляксандра Маляўка. «Дынама» змагло адыграцца толькі за 3 хвіліны да канца сірэны. Расейцы ў большасці прабілі Труса і перавялі гульню ў авертайм.

У дадатковым часе каманды мацнейшага не выявілі. А вось у серыі булітаў поспех быў на баку «Дынама».

«Дынама» (Санкт-Пецярбург) — «Нёман» (Гродна) — 2:1 (0:0, 0:1, 1:0, 0:0, 1:0)

Шайбы закідвалі:

29.17 0:1 — А.Маляўка (С.Маляўка)

57.00 1:1 — Шыпаў (Вараб'ёў, — бол.)

65.00 2:1 — Васільеў (буліт)

Такім чынам, пасля двух паразаў запар у Кубку Дубко «Нёман» страціў шанцы на выніковую перамогу ў турніры.

Свой апошні матч у турніры «Нёман» правядзе 28 ліпеня і сустрэнецца з «Сахалінам». Матч пачнецца ў 17.00
Кубак Дубко: "Нёман" па булітах прайграў піцерскаму "Дынама"
Кубак Дубко: "Нёман" па булітах прайграў піцерскаму "Дынама"
Кубак Дубко: "Нёман" па булітах прайграў піцерскаму "Дынама"