Скарб з вуліцы Працоўнай. Архіўнае фота
Гродзенскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прызнаў скарб, што знайшлі ў красавіку ў час рамонту дому на вуліцы Працоўнай, гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Гэта азначае, што будаўнікі і ўласнік будынка атрымаюць грашовую кампенсацыю — па 25% ад вартасці скарба. Спецыялісты ацанілі скарб больш чым у 19 400 долараў, піша grodnonews.by.
Скарб з залатых манет і ўпрыгожванняў будаўнікі знайшлі 14 красавіка 2018 года ў старым будынку на 2-ім Працоўным завулку падчас разборкі даху. У каробачцы было каля 30 залатых манет 18−19 стагоддзяў, звыш 10 розных каштоўных упрыгожванняў - пярсцёнкі і ланцужкі, а таксама дакументы, у тым ліку і закладныя пачатку 20 стагоддзя.
— Калі быў знойдзены апошні з гродзенскіх скарбаў, інфармацыя ў лічаныя час разляцелася па ўсёй Беларусі, — адзначаў уладальнік будынка Алег Разін. — На працягу некалькіх дзён званкі паступалі з розных куткоў краіны, з Расіі. Нават калі праз час гасцяваў у Екацярынбургу на дне сустрэчы выпускнікоў, першае, што пачуў, было: «Раскажы пра скарб».
Гэты скарб, як і іншыя, знойдзеныя ў Гродне і вобласці за апошнія некалькі дзясяткаў гадоў, можна зараз пабачыць на выставе ў Новым замку.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…