Дадаць навіну
Чацвер, 19 ліпеня 2018, 10:10

«Крыўдна, што так сустрэлі гродзенскія фанаты». Павел Савіцкі пра матч з «Нёманам»

Пасля прайгранага «Нёманам» матчу ў Брэсце, паўабаронца «Дынама» Павел Савіцкі распавёў Hrodna. life, як гэта — гуляць супраць былых аднаклубнікаў, і пра тое, як гродзенскія фанаты абразілі яго пасля сустрэчы.

Савіцкі яшчэ перад матчам ведаў, што гульня супраць «Нёмана» будзе няпростай, бо ён упершыню пасля сыходу з Гродна ён сустракаўся з роднай камандай.

На полі паўабаронца выглядаў добра, але вызначыцца ў матчы яму не ўдалося. Гродзенца замянілі амаль у канцоўцы сустрэчы.

«Супраць роднага клуба было вельмі цяжка гуляць, асабліва псіхалагічна, — кажа Савіцкі. — Шмат з кім з „Нёмана“ мы дагэтуль падтрымліваем сувязь. Але сёння ў Брэсце мая новая каманда ўзяла тры ачкі і гэта самае галоўнае».

Павел Савіцкі падчас гульні з «Нёманам» у Брэсце
Пасля фінальнага свістка Савіцкі падзякаваў брэсцкаму сектару падтрымкі, а пасля падышоў да гродзенцаў. Было бачна, што Паша хваляваўся і не ведаў, якая будзе рэакцыя фанатаў «Нёмана». Футбаліст пачаў пляскаць і дзякаваць сектару Гродна, але ў адказ ён пачуў толькі абразы і ўбачыў непрыстойныя жэсты.

«Непрыгожа са мной паступілі гродзенскія фанаты, асабліва крыкі і жэсты з іх боку, — кажа гулец „Дынама“. — Калі я сышоў з Гродна, мяне тыя ж фанаты прасілі не забываць пра родную каманду і заўсёды падыходзіць. Менавіта пасля матчу ў Брэсце я падышоў і падзякаваў клубу і фанатам. Гэта было шчыра, бо паважаю „Нёман“ і аддаў гэтай камандзе шмат гадоў. Але мне было вельмі крыўдна, калі мяне так сустрэлі».

Нагадаем, гродзенец Павел Савіцкі перайшоў у брэсцкае «Дынама» як вольны агент 28 снежня 2017 года і падпісаў кантракт на тры гады. Некалькі месяцаў да падпісання кантракту «Нёман» прапаноўваў футбалісту працягнуць супрацоўніцтва, але Савіцкі адмовіў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: