Ужо хутка на вайсковых могілках у Гродне пачнецца рэканструкцыя. На начатак ліпеня гатова першая партыя надмагілляў. Усталяванне іх пачнецца на наступным тыдні. Агулам у ходзе рэканструкцыі вайсковым могілак будзе ўсталявана больш за 300 помнікаў салдатам і афіцэрам, што загінулі ў баях пад Гродна у гады Другой Сусветнай вайны.

Фотафакт: Новыя помнікі для салдат з вайсковых могілак у Гродне гатовы да ўсталявання

Могілкі, што зараз называюць вайсковымі, раней былі лютэранскімі і былі пазначаны на мапах ад 1888 года. Вайсковыя могілкі былі заснаваны побач у 1901 годзе. Верагодна, што некаторы час два некропалі існавалі паасобку. Падчас Першай сусветнай вайсковыя могілкі пашырыліся і зліліся з лютэранскімі. У 1930-х сюды перанеслі астанкі, знойдзеныя на месцы старых могілак на Маставой і каля Фары Вітаўта. Пазней, у 1941−1944 тут хавалі вайскоўцаў Польскай, Чырвонай і Савецкай армій, а таксама нямецкіх салдат і савецкіх ваеннапалонных з канцлагера, што мясціўся ў раёне вуліцы Шчорса. Агульную колькасць пахаваных у гэтым месцы ацэньваюць больш як у 8 000 чалавек.

[irp posts="59 557″ name=" Тут пахаваны мой дзед, я патрабую павагі". Гродзенскі лютэранін пра раскапаныя могілкі на Белуша"]

У 1981 годзе тут усталявалі мемарыял у гонар загінулых воінаў. Падчас той рэканструкцыі быў знішчаны помнік-піраміда нямецкім салдатам Першай Сусветнай і камень, усталяваны ў гонар рускіх абаронцаў горада 1915 года.

[irp posts="37 840″ name="Напярэдадні Дзядоў гродзенскія палякі прыбралі вайсковыя могілкі"]