2 снежня ўпершыню пасля сыходу з «Нёмана» вядомы футбаліст Павел Савіцкі прыехаў на гродзенскі стадыён у складзе іншай каманды. Не ўсе мясцовыя заўзятары прынялі гродзенскага выхаванца, але для футбаліста было прыемна згуляць на родным стадыёне.

У Гродне «Дынама-Брэст» разграміў «Нёман» з лікам 3:0. Павел Савіцкі выніковымі баламі не вызначыўся, але, нягледзячы на гэта, ён усё роўна стаў лепшым бамбардзірам у чэмпіянаце Беларусі.

«Гульня з „Нёманам“ нічога не вырашала ў плане турнірнай табліцы, падняцца або апусціцца мы не маглі, але перамагчы ўсё роўна прыемна. Чаму не забіў? Вырашыў не крыўдзіць былы клуб».

Галы ў вароты «Нёмана», якія забівалі футбалісты «Дынама», Павел Савіцкі стараўся не адзначаць актыўна са сваёй камандай. Ён проста падыходзіў і віншаваў аднаклубнікаў.

«Калі я выходзіў на поле ў Гродне было трохі пачуццё дэжавю. Разумеў, што 7 гадоў аддаў клубу. Цяжка растлумачыць гэтыя пачуцці, як ніяк я гуляў у родным горадзе. Гуляць было складана з-за ўмоў надвор’я, а таксама мяне апекаваў Арцём Канцавы, а ён жорсткі і добры гулец. За „Нёманам“ я сачыў па ходзе чэмпіяната, гэта добрая каманда, але дзесьцi ёй не хапіла шанцавання, як уласна і нам. Храмае рэалізацыя, не было ў каманды добрых нападнікаў».

Павел Савіцкі: "Калі выходзіў на поле ў Гродне было пачуццё дэжавю"
Павел Савіцкі і Валерый Жукоўскі
У дэбютным сезоне ў «Дынама» Павел Савіцкі стаў лепшым бамбардзірам у чэмпіянаце. Ён забіў 15 галоў і аддаў яшчэ 6 галявых перадач. Летась у складзе «Нёмана» ў яго таксама быў добры вынік 15+4.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life