Гэта другі прычал, які ўсталявалі на Нёмане ў цэнтры Гродна за чэрвень. Першы прычал быў усталяваны для маламерных судоў, на ім базуецца рачное таксі. Новы – для цеплахода “Вольга Соламава”. Ён узведзены для зручнасці турыстаў.

Плыт для новага прычала рыхтавалі на працягу двух месяцаў, а ўсталявалі яго ля падножжа Старога замка ўсяго за некалькі гадзін.

“Цеплаход цяпер будзе адпраўляцца з двух розных берагоў у цэнтры Гродна. Усё будзе залежаць ад заявак. Мы разлічваем, што новы прычал будзе больш для турыстаў”, – расказвае намеснік дырэктара Гродзенскага філіяла прадпрыемства “Белводшлях” Вадзім Іўша.

Таксама прадстаўнік арганізацыі адзначыў, што на цеплаход попыт не ўпаў з-за з’яўлення воднага таксі. “Ёсць сур’ёзныя адрозненні – у нас салон камфартабельны, ды і рэйс у нас даўжэйшы, і цэні ніжэй”, – дадаў Вадзім Іўша.

Прычал ля падножжа Старога замка на зімовы перыяд будуць прыбіраць. Плануецца, што цеплаход “Вольга Соламава” будзе стаяць ля новага прычала ўжо 1 ліпеня на Дзень работнікаў воднага транспарту і 3 ліпеня на Дзень незалежнасці.

Яшчэ адзін прычал усталявалі на набярэжнай Нёмана
Яшчэ адзін прычал усталявалі на набярэжнай Нёмана