Ужо ў чэрвені новы прычал на правым беразе Нёмана зможа прымаць першыя маламерныя суда. Цяпер яго добраўпарадкаваннем займаюцца гарадскія службы. З дапамогай такога прычала ў цэнтры горад плануе развіваць новы від паслуг — воднае таксі.

«Прычал прызначаны для маламерных судоў і ўжо ў чэрвені мы плануем запусціць па Нёмане першае воднае таксі, — распавядае начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь. — Да нас звярнулася грамадскасць, якая мае на балансе маламерныя суда. І тады гарвыканкам вырашыў арганізаваць у Гродна дадатковы варыянт баўлення вольнага часу — магчымасць паглядзець горад з Нёмана».

Аказваць паслугі воднага таксі будуць прыватныя асобы, распавёў чыноўнік.

На набярэжнай Нёмана ўсталявалі прычал для маламерных судоў
У міжваенны час у Гродне ў гэтым месцы ўжо быў прычал для маламерных судоў
Нагадаем, у Гродне на Нёмане будуюць яшчэ адзін прычал — побач з базай адпачынку «Прывал».