Новы фуд-трак, перароблены з фургона 1960-х, з’явіўся ў Гродне ў пачатку чэрвеня. Ён стаіць на набярэжнай па вуліцы Заводскай і прапануе шаўрму, бургеры і напоі.
Фуд-трак гэта мабільная і цалкам аўтаномная кухня, размешчаная ў фургоне грузавіка. Гэта новы і перспектыўны напрамак для постсавецкай прасторы: не патрабуе звышвысокіх пачатковых выдаткаў і дазваляе аператыўна змяняць пункту продажаў, калі ў якім-небудзь месцы справы ідуць не так, як хацелася б.
Купілі за $500, цягнулі на эвакуатары
Ідэя запусціць у Гродне чарговы фуд-трак прыйшла гроднецам Дзянісу і Аляксандру пасля таго, як у адной з вёсак яны ўбачылі стары фургон. Ад ідэі да запуску прайшло паўгода.
“У адной з вёсак Навагрудскага раёна я неяк убачыў старэнькі фургон, на якім раней вазілі бульбу, – распавядае Дзяніс. – Уявіў,
як бы глядзелася гэтая машына, калі б у яе ўклалі грошы. Пачаў гугліць і наткнуўся на фуд-тракі, якія рабілі з падобных грузавікоў. Параіліся з сябрам і загарэліся ідэяй”.

Грузавік хлопцы купілі за 500 долараў і на эвакуатары перавезлі ў Гродна. Каб са старога фургона зрабіць добры фуд-трак, уклалі яшчэ 8000 долараў. Выразалі дах, падбіралі дэталі, куплялі абсталяванне, фарбавалі і рабілі падсвятленне.
Выбралі набярэжную
Каб запусціць праект, хлопцам прыйшлося шукаць месца ў прыватных арганізацый. Ва Упраўленні архітэктуры ім сказалі, што цяпер у Гродне ў прыярытэце ўстаноўка шапікаў “Саюздруку”.
“З афармленнем ўсіх дакументаў было нялёгка – шмат папяровай цяганіны. З пошукам пастаяннага месца прыйшлося таксама папрацаваць – нас некалькі разоў перанакіроўвалі. Планавалі стаяць на Ціміразева каля “Еўраопта”, але нас апярэдзіў іншы фуд-трак. У выніку выбралі паркоўку на вуліцы Заводскай. Нам падалося, гэта добрае месца на набярэжнай Нёмана, дзе пастаянна шпацыруюць людзі”, – распавёў Аляксандр.
Бизнес в фургоне: гродненцы запустили первый в городе фуд-трак
Фуд-трак – сезонны варыянт
Сёння фургон не ездзіць і летам будзе пастаянна стаяць на Заводскай. У будучыні каля машыны ўладальнікі хочуць паставіць столікі ў выглядзе бочак.
“Пакуль няма сэнсу ставіць новы рухавік, бо мы не можам перасоўвацца па горадзе і прадаваць нашу прадукцыю. Па законе мы павінны стаяць на адным месцы, – кажа Дзяніс. – Пакуль будзем на набярэжнай, а там будзе бачна. На халодны перыяд будзем разглядаць якое-небудзь памяшканне”.









