Сустрэча з пісьменнікам, лаўрэатам сёлетняй Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў Валерыем Гапеевым пройдзе з этнакраме «Цудоўня"12 чэрвеня, а 19.00. Аўтар раскажа пра свой новы раман «Мая мілая ведзьма». Гэта гісторыя некалькіх падлеткаў, што вучацца ў старэйшай школе і спрабуюць разабрацца ў саміх сабе і ў навакольным свеце.

Валеры Гапееў - аўтар раманаў «Ведзьміна тоня», «Ноч цмока», «Праклён», «Урокі першага кахання» і іншых. Ён — майстар дэтэктыўных сюжэтаў, інтрыгоўных загадак і захапляльных развязак. Прэмію Цёткі (2018) пісьменнік атрымаў за раман «Мая мілая ведзьма». У ім Валеры Гапееў апісвае жыццё падлеткаў: падзел класа на «эліту» і «плебс», плёткі пра настаўнікаў, любоўныя гісторыі і расчараванні - дадаючы ў штодзённае школьнае жыццё элемент чароўнага і містычнага. Ці сапраўды новенькая, што прыйшла ў клас на пачатку года, — ведзьма? Ці прарочыць лічба «9» нейкія незвычайныя наступствы яе з’яўлення?

Лаўрэат Прэміі Цёткі прадставіць у Гродне  сваю "мілую ведзьму"

Прэмія Цёткі ўручаецца штогод пачынаючы з 2016 г. у дзвюх намінацыях:

  • за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў і
  • за найлепшае мастацкае афармленне выдання.

У мінулыя гады лаўрэатамі прэміі абіраліся: Уладзімір Арлоў (аўтар) і Павел Татарнікаў (мастак) з кнігай «Айчына. Маляўнічая гісторыя» (2017), Надзея Ясмінка (аўтарка) і Кацярына Дубовік (мастачка) з кнігай «Сем ружаў» (2016).


«Дзеці любяць чытаць кніжкі, проста яны гэтага не ведаюць». Пісьменніца Надзея Ясмінска чаравала разам з гродзенскімі чытачамі


Калі: 12/06, 19.00

Дзе: этнакрама «Цудоўня» (Гродна, вул. Кірава, 3)

Уваход вольны! Усіх гасцей імпрэзы чакаюць падарункі ад арганізатараў Прэміі Цёткі.