На вуліцы Валковіча ўжо некалькі дзён ідуць работы па дэмантажы старой драўлянай пабудовы. У будучыні там з’явіцца чарговы дом сямейнага тыпу. Работы плануюць завяршыць восенню гэтага года.
Гэта трэці дом сямейнага тыпу, які з’явіцца на Валковіча. Першы такі аб’ект там адкрылі ў 2016 годзе, сёння там жывуць бацькі і сямёра дзяцей. Другі дом быў пабудаваны ў 2017 годзе і змясціў ён сям’ю з дзевяццю дзецьмі. Хто паселіцца ў трэцім доме, сёння вырашаюць гарадскія службы – праходзіць конкурс на падбор сям’і з прыёмнымі дзецьмі.

Вядома, што такія дамы сямейнага тыпу будуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага, абласнога і гарадскога бюджэтаў. Агульны кошт адной такой пабудовы каля 450 тысрублёў . Для пражыванне вялікіх сем’яў у гэтым доме ўсё ёсць: мэбля, абсталяванне, посуд, дзіцячыя цацкі і многае іншае. Будаўніцтвам такіх дамоў займаецца арганізацыя “Гроднагарбуд”
Усяго ў Гродне на сённяшні дзень 5 дамоў сямейнага тыпу.


