Стаў вядомы расклад матчаў Лігі чэмпіёнаў 2018/2019 у якой прымуць удзел два беларускія клубы. Свае першыя матчы чэмпіён Беларусі - гродзенскі «Нёман» правядзе дома.

У першым матчы Лігі чэмпіёнаў «Нёман» будзе прымаць 31 жніўня ў Гродне чэшскі хакейны клуб «Камета» з горада Брно. А 2 верасня ў гасцях у гродзенцаў будзе стары знаёмы швейцарскі «Цуг».

Першыя два матчы Лігі чэмпіёнаў "Нёман" правядзе ў Гродне
Нагадаем, для «Нёмана» ўдзел у Лізе чэмпіёнаў стане трэцім у гісторыі. У сезоне-2015/16 у турніры дэбютавалі чырвона-чорныя, аднак каманда не здолела пераадолець групавы раўнд. У сезоне-2017/18 гродзенскі «Нёман» зноў прадстаўляў Беларусь у еўракубку, і зноў камандзе не ўдалося пераадолець групавую стадыю.