Старшы прапаршчык гродзенскага АМАПу Ігар Цецерукоў сёння адзін з самых вядомых бегуноў горада. Амаль у кожных гарадскіх спаборніцтвах ён выбіваецца ў прызёры. Першае месца на дыстанцыі 10 км спартсмен узяў і на «Гарадзенскай вандроўцы», якая прайшла ў Гродне 27 мая.

Ігару ў гэтым годзе 40 гадоў. З іх палову ён правёў у прафесійным спорце. Незважаючы на сталы ўзрост, мужчына паказвае высокія вынікі. Бягун быў чэмпіёнам Беларусі, удзельнікам чэмпіянатаў свету і Еўропы. У 2017 годзе Ігар быў першым на «Гарадзенскай вандроўцы». У 2018 спартсмену таксама не было роўных.

«Арганізацыя спаборніцтваў у гэтым годзе лепшая, ды і мы хутчэй прыбеглі, — распавядае Ігар. — У нас у Гродне вельмі цяжкая траса: пагоркі і спускі. Умовы надвор’я таксама даюць аб сабе знаць. Маімі супернікамі былі добрыя бегуны — гродзенскія хлопцы і прадстаўнік Магілёва. Яны ўсе вартыя высокіх месцаў, але перамагае мацнейшы. Самамі складанымі на дыстанцыі для мяне былі трэці і чацвёрты кіламетры, калі трэба было бегчы ў горку ў раёне вуліцы Горкага.

"Перамагае мацнейшы". Лідарам "Гарадзенскай вандроўкі" ў чарговы раз стаў супрацоўнік АМАПу
Ігар Цецерукоў пасля пераадолення дыстанцыі
У зімовы перыяд у Ігара праходзіць падрыхтоўка, а летам ён удзельнічае ў спаборніцтвах. Залог поспеху, яго меркаваннем, у доўгіх гадах трэніровак.

«За кошт вопыту мне атрымліваецца перамагаць сваіх супернікаў. Многіх на дыстанцыі я ўжо ведаю, і ведаю, дзе магу іх абысці», — дадаў Ігар.

За свой поспех спартсмен дзякуе і кіраўніцтва Гродзенскай міліцыі. Бо на службе падтрымліваюць жаданне рэгулярна займацца спортам і ўдзельнічаць у спаборніцтвах.