На новым прычале ў цэнтры Гродна ў суботу 26 мая афіцыйна прэзентуюць воднае таксі. Некалькі прыватнікаў раскажуць пра свае лодкі і бясплатна пракацяць гродзенцаў па Нёмане. Прэзентацыя пачнецца ў 12.30.

Прычал паміж піўзаводам і Новым замкам ужо гатовы прыняць першыя маламерныя суды. У будучыні асноўны маршрут воднага таксі будзе праходзіць па адрэзку ад былога піўзавода да базы адпачынку «Прывал». Ла «Прывала» зараз актыўна ўладкоўваюць пляжную зону з 28-метровым пірсам для шпацыраў.