«Засталося размаляваць і будзем ставіць нашу прыгажуню», — кажа бізнэсовец Генадзь Бергер. З 26 мая гродзенцы і госці горада на ўездзе з боку трасы М6 будуць бачыць трохметровую скульптуру беларускай жанчыны.

Падарунак напярэдадні Фестывалю нацыянальных культур бізнесмен рыхтуе разам са сваімі майстрамі ўжо два месяцы. Cкульптура зроблена са штучнага каменя і важыць каля 120 кг.

«Ідэя паставіць на ўездзе ў горад статую жанчыны з нацыянальнай сімволікай з’явілася ў гарадскіх службаў, — распавядае Генадзь Бергер. — З дрэва яна б хутка страціла выгляд, а рабіць з бетону ніхто не захацеў. Звярнуліся да мяне, бо ведалі, што я займаюся дэкаратыўнымі вазонамі, якія раблю са штучнага каменя. Доўга не думаючы, мы ўзяліся за хлопцамі за гэтую працу. Спачатку рабілі скульптуру з дрэва, а пасля з яе зрабілі форму і адлівалі».

Прататыпам для скульптуры павінен быў паслужыць фотаздымак беларускай дзяўчыны ў нацыянальным адзенні, але з-за недахопу часу майстры вырашылі крыху змяніць праект.

Дызайнеры прапанавалі зрабіць скульптуру паводле фатаграфіі, але выканаць гэта за кароткі час было проста нерэальна. Галоўная задача стаяла — паспець да фестывалю. Зараз скульптуру размалёўваюць у нацыянальную сімволіку. Перад устаноўкай яе яшчэ пакрыюць спецыяльным лакам.

«Хочацца верыць, што жанчына, якую мы назвалі Алеся, як у той вядомай нашай песні, прастаіць дзясяткі гадоў», — дадаў бізнесовец.

Трохметровая Алеся будзе сустракаць гасцей на ўездзе ў Гродна
Генадзь Бергер фарбуе галоўную скульптуру. Побач стаіць драўляны макет
Скульптура будзе мець яшчэ і спадніцу з жалеза. Яе стварэннем цяпер займаюцца мясцовыя кавалі. У будучыні гэтую спадніцу «Зелянбуд» напоўніць кветкамі.

Скульптуру плануюць усталяваць на ўездзе ў Гродна з боку трасы М6. Рост Алесі будзе складаць 3 метра.

Трохметровая Алеся будзе сустракаць гасцей на ўездзе ў Гродна
Трохметровая Алеся будзе сустракаць гасцей на ўездзе ў Гродна
Трохметровая Алеся будзе сустракаць гасцей на ўездзе ў Гродна