З гродзенскага заапарка збегла казуля. Жывёла спакойна гуляла па горадзе і нават падыходзіла да мінакоў.
Напярэдадні супрацоўнікі заапарка адаптавалі для яе новае памяшканне. Але казуля істотна менш па памерах за іншых прадстаўнікоў свайго віду. Таму ранкам яна змагла прабрацца праз дубцы з вальера і выйсці на вуліцу.
Казулю шукалі разам з супрацоўнікамі МНС і УУС. Дагнаць яе атрымалася на вуліцы Даватара.
Зараз жывёлу можна ўбачыць у яе новым вальеры ў секцыі “Капытных”. Дарэчы, ад 25 мая ў заапарку можна паглядзець і на новых жыхароў – з Масквы на пастаяннае месца жыхарства пераехалі белы какаду, палярная сава, яшчарка канадская і рэдкі трыбаланатус – сцынк, вельмі падобны да дракона з “Гульні тронаў”, піша “Гродзенская праўда“.
https://www.youtube.com/watch?v=jUr-Dxit-ik