Яшчэ зімой на вуліцы Савецкай у Гродне можна было ўбачыць як адзін з мастакоў прадае партрэт правадыра сусветнага пралетарыяту Уладзіміра Леніна. Сёння ж асартымент у майстроў змяняецца ў іншы бок і перавага аддаецца нацыянальным героям, такім як Тадэвуш Касцюшка.
Адзінага Леніна, які ацэньваўся ў 80 рублёў, мастачка Ірына за некалькі месяцаў так і не прадала, і гэта нягледзячы на цікавасць з боку турыстаў. Зараз партрэт правадыра пыліцца на паліцах.
У сярэдзіне мая ўжо іншы мастак Іван Грушэўскі вырашыў памяняць атмасферу на пешаходнай вуліцы ў цэнтры Гродна і выставіў на продаж партрэт нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША — Тадэвуша Касцюшкі. І паставіў яго прадаваць у тым жа месцы, дзе і быў Ленін. Але і Касцюшка пакуль ніхто не спяшаецца купляць. Праўда і кошт на партрэт сына Беларусі вышэй, чым Леніна.