Ужо ў чэрвені новы прычал на правым беразе Нёмана зможа прымаць першыя маламерныя суда. Цяпер яго добраўпарадкаваннем займаюцца гарадскія службы. З дапамогай такога прычала ў цэнтры горад плануе развіваць новы від паслуг – воднае таксі.
“Прычал прызначаны для маламерных судоў і ўжо ў чэрвені мы плануем запусціць па Нёмане першае воднае таксі, – распавядае начальнік аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь. – Да нас звярнулася грамадскасць, якая мае на балансе маламерныя суда. І тады гарвыканкам вырашыў арганізаваць у Гродна дадатковы варыянт баўлення вольнага часу – магчымасць паглядзець горад з Нёмана”.
Аказваць паслугі воднага таксі будуць прыватныя асобы, распавёў чыноўнік.

Нагадаем, у Гродне на Нёмане будуюць яшчэ адзін прычал – побач з базай адпачынку “Прывал”.





