Незвычайнае вяселле адбылася ў Гродне ў аўторак 15 траўня. Сабакі ў вясельных строях са сваімі гаспадарамі прайшліся ад ЗАГСа на вуліцы Ажэшкі да плошчы Савецкай, дзе жывёлам зладзілі фотасесію. Такая акцыя была арганізавана зоаабарончай арганізацыяй «Адданае сэрца» і кіналагічным клубам «Сатурн» для прыцягненне ўвагі грамадства да праблемы бездаглядных жывёл.

Жаніхом і нявестай выступілі сабакі Бася і Грэта. Жывёлы некалі разам жылі на вуліцы, потым апынуліся ў адным вальеры ў прытулку «Адданае сэрца». Зараз сабакі таксама блізкія як і раней, бо іх гаспадары сябруюць паміж сабой.

Сваёй акцыяй арганізатары хочуць падняць у Беларусі праблему бяздомных жывёл, а таксама звярнуць увагу людзей на абавязковае чыпіраванне або кляйменне гадаванцаў і прыцягненне да адказнасці гаспадароў, што выкідаюць іх на вуліцу.