14 мая ў Мінску прэзентавалі законапраект «Аб выкарыстанні і ахове першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» — бела-чырвона-белага. Дэпутатка Ганна Канапацкая, якая неўзабаве прадставіць законапраект у парламенце, распавяла пра яго змест.

Паводле дакумента, сцяг дзяржаўным сімвалам не стане, але павінен атрымаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Беларусы і замежнікі атрымаюць права выкарыстоўваць бела-чырвона-белы сцяг падчас дзяржаўных святаў.

Таксама, кажа Ганна Канапацкая, мы зможам легальна «паставіць сцяжок на працоўны стол ці павесіць сцяг на доме, выйсці з ім на вуліцу — і не быць за гэта арыштаванымі і аштрафаванымі».

[irp posts="63 408″ name="Регионы вымирают. Беларусь опять угодила в демографическую яму"]