У Гродне пакажуць дыяфільмы для дарослых «Казкі ў фармаце 18×24». Іх агучаць ужывую акцёры і музыкі. Мерапрыемства пройдзе 23 мая ў 19.00 у творчай прасторы «ДОМ46».

Стваральнікі праекта «дыяфільм live» кажуць, што такім чынам яны аднаўляюць «рытуальную» атмасферу дыяпрагляда, паказваюць плёнкі з дыяфільмамі савецкага часу на вялікім экране ў новай інтэрпрэтацыі і «жывым» акцёрскім і музычным суправаджэнні.

«Казкі ў фармаце 18×24» — гэта праграма дыяфільмаў для дарослых (16+), якая ўключае народныя і аўтарскія, добрыя і наіўныя, псіхадэлічныя і крыху дзіўныя казкі.

Узроставае абмежаванне 16+ паказана ўмоўна, і носіць рэкамендацыйны характар. Інтэрпрэтацыі казак і паказваны матэрыял могуць быць недастаткова зразумелыя дзецям. Дарослыя ж, наадварот, атрымаюць яркі букет уражанняў, ежу для душы і розуму.

«Дыяфільм live» — гэта акцёрскія і музычныя рашэнні, жывая музыка, шумавая агучка, яркае аўдыёвізуальных дзейства, якое знаходзіцца паміж тэатрам і канцэртам. Гэта гульня сэнсаў, сімвалаў, алюзій, скрыжаванне часоў, пасланне з мінулага ў будучыню.

Працягласць: 90 хвілін.

Кошт: 5 р. — папярэдне, 7 р. — у дзень мерапрыемства.

Гульня сэнсаў, сімвалаў і алюзій: у Гродне пакажуць дыяфільмы для дарослых