“Мікра-кабарэ” з трох музыкаў – Святланы Бень, Арцёма Залескага і Арцёма Астрашэўскага – гіпнатызавала гродзенцаў дзівосным інструментам тэрменавоксам і сваімі іранічнымі тэкстамі. Канцэрт чальцоў “Серебряной свадьбы” прайшоў у Гродне 12 мая.

Бенька праспявала гродзенцам пра "электракаханне"

Сваю праграму музыканты назвалі “Электракаханне. Гісторыі-Мікрадрамы-Здарэнні”. Яны кажуць, што ў іх песнях сустракаюцца “трагічныя і пранізлівыя гісторыі кахання мікробаў і прадавачак, супергерояў і гарадскіх вар’ятаў, лёсы верабейчыкаў, снегавікоў і капітанаў далёкага плавання зліваюцца ў асаблівае апавяданне, дзе ёсць месца і пранізліваму суму і галавакружнай радасці”.

Бенька праспявала гродзенцам пра "электракаханне"

Бенька праспявала гродзенцам пра "электракаханне"

“Серебряная свадьба” – гэта кабарэ-бэнд, які гіпнатызуе і трымае ў напружанні падчас усяго выступу. Іх песні заганялі б у дэпрэсію, калі не былі б настолькі іранічнымі. А тэрменавокс дадаваў містычнасці выступу.