Работнікі «Ялізава», якое выкупіў Гродзенскі шклозавод, гатовыя звольніцца. Чаму і што прапануе новы ўласнік?

«Гродзенскі шклозавод» набыў на таргах маёмасць беларуска-аўстрыйскага СЗАТ «Ялізава» (Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць). Сума ўгоды склала BYN 36,15 млн. 10 мая павінны быць падпісаны дакументы. Работнікі ж прадпрыемства супраць і гатовыя на звальненне ці нават на змену месца жыхарства.

У чым праблема?

Паколькі шклозавод «Ялізава» як юрыдычная асоба спыняе сваё існаванне, то антыкрызісны кіраўнік хацеў звольніць усіх работнікаў з выплатай выхадной дапамогі - гэта тры сярэднемесячныя заробкі. Хто б захацеў, потым уладкаваўся бы ў філіял «Ялізава» ААТ «Гродзенскі шклозавод». Аднак новы ўласнік вырашыў узяць усіх работнікаў «Ялізава» да сябе ў штат пераводам. Таму аб выплаце выхадной дапамогі гаворкі ісці ўжо не можа. Звальненне работнікі бачаць, як адзіны выхад у дадзенай сітуацыі.

«Ім абяцалі трохмесячны заробак, але яго абяцалі не мы. Гэта ў кампетэнцыі антыкрызіснага кіраўніка. Мы, як новы ўласнік, да гэтага абяцання не маем ніякіх адносін. На тое, што работнікі „Ялізава“ не страцяць працоўныя месцы, мы звярталі ўвагу ўжо даўно», — расказала Hrodna.life Анастасія Антановіч, менеджар па камунікацыях Гродзенскага шклозавода.

Яна патлумачыла, што гродзенскае прадпрыемства зацікаўлена, каб усе ў «Ялізава» захавалі свае працоўныя месцы. А таксама дадала, што калі выплаты, якія хочуць атрымаць работнікі, прадугледжаны заканадаўствам, то іх безумоўна выканае ўпраўляючы па банкруцтве.

А што здарылася з «Ялізава»?

Шклозавод «Ялізава», які быў калісьці ва ўласнасці вядомага бізнесоўца Аляксандра Мураўёва, трапіў пад працэдуру банкруцтва ў студзені 2016 гады з абавязкамі ў 598 рублёў (59,8 мільёнаў рублёў пасля дэнамінацыі), піша «Ежедневник».

Чаго яшчэ баяцца работнікі «Ялізава»?

Пікантнасць сітуацыі ў тым, што гродзенскі завод сам многія гады знаходзіцца ў даўгах, з якіх, па самых аптымістычных прагнозах, зможа выбрацца не раней за 2024 год. Пры гэтым для куплі шклозавода «Ялізава» гродзенскае прадпрыемства бярэ яшчэ адзін крэдыт у Беларусбанку.

«Факт выдачы Беларусбанкам велізарнага крэдыту Гродзенскаму шклозаводу для пакупкі нашага прадпрыемства насцярожвае абсалютна ўсіх. Хто мае такія сувязі і хто зацікаўлены ў краху Ялізава?» — задаюцца пытаннем работнікі шклозавода «Ялізава». Яны ўпэўненыя, што здзелка прывядзе да ліквідацыі вытворчасці.

Што кажуць ва ўрадзе?

Як адзначыла Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ў адказ на ліст работнікаў прадпрыемства, «Ялізава» куплялася не проста так. Усё пралічана і ўхвалена. ААТ «НДІ Будэканоміка» распрацавала бізнэс-план адпаведнага інвестыцыйнага праекта, які падтрымалі Беларусбанк і Міністэрства эканомікі. Маўляў, набыццё завода дазволіць захаваць вытворчасць і занятасць у пасёлку, а таксама забяспечыць развіццё імпартазамяшчальнай і арыентаванай на экспарт шкляной вытворчасці.

[irp posts="48 834″ name="Гродзенскі шклозавод атрымаў званне Брэнд года-2017″: разбіраемся, за што"]

Але гэтым словам работнікі шклозавода «Ялізава» не вераць. Многія хочуць звальняцца і мяняць працу, а магчыма і месца жыхарства, бо ў пасёлку іншай такой працы не знайсці.

hrodna.life/articles/gistoryiya-prazryistaya-yak-shklo-10-faktau-pra-grodzenski-shklozavod-yakih-vyi-ne-vedali/


Мы живем в бешенном ритме жизни. Часто приходится перемещаться из одного конца города в другой. Если вам необходимо оперативно добраться из одной точки в другую, к вашим услугам киев такси. Быстро и недорого доставим вас в целостности и сохранности.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024