«Гродзенскі шклозавод» набыў на таргах маёмасць беларуска-аўстрыйскага СЗАТ «Ялізава» (Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць). Сума ўгоды склала BYN 36,15 млн.

«Гродзенскі шклозавод» быў адзіным прэтэндэнтам на пакупку. Пра гэта агенцтву «Бізнес-навіны» паведаміў кіраўнік заводам «Ялізава» Мікалай Шаўкуноў.

Па выніках таргоў гродзенцы выкупілі два лоты: маёмасны комплекс «Ялізава» плошчай 44,9 тыс. кв. метраў і абаротныя сродкі - сыравiну, прадукцыю. Два лоты былі прададзеныя па пачатковай цане, павялічанай на 5,0%.

«Ялізава» займалася выпускам шкляных слоікаў і бутэлек.

[irp posts="48 834″ name="Гродзенскі шклозавод атрымаў званне Брэнд года-2017″: разбіраемся, за што"]

Што яшчэ можна купіць

На сёння застаецца непрададзеным лот № 3 — дэбіторская запазычанасць прадпрыемства ў памеры BYN 722,8 тыс. Лот уключае дэбіторскую запазычанасць ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» з пачатковым коштам BYN 152,1 тыс., запазычанасць СЗАТ «Гомельскі шклатарны завод» з пачатковай цаной BYN 55,9 тыс., запазычанасць Уздзенскага РУП «Эксперыментальная база імя Катоўскага» з пачатковым коштам BYN 2,3 тыс. і запазычанасць ATEC Glas GmbH (Аўстрыя) з пачатковым коштам BYN 512,6 тыс.

Па словах Шаўкунова, трэці лот пяць разоў выстаўляўся на таргі, аднак пакупнікоў не знайшлося. У сувязі з гэтым «будзем прапаноўваць дэбіторскую запазычанасць крэдыторам», — удакладніў Шаўкуноў.

[irp posts="29 883″ name="Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі"]

Перадгісторыя

З 2015 года шклозавод «Ялізава» знаходзіўся ў працэдуры банкруцтва. Першыя таргі па продажы «Ялізава» адбыліся ў чэрвені 2016 г. Гэтыя і наступныя таргі не адбыліся з-за адсутнасці прэтэндэнтаў на куплю завода, піша «Прайм пресс».

Шклозавод «Ялізава» заснаваны ў 1913 г, у 2002 г пераўтвораны ў сумеснае беларуска-аўстрыйскае ЗАТ. Дзярждоля ў статутным фондзе складае 35%, доля аўстрыйскай групы АТЭК — 65%.

«Гродзенскі шклозавод» заснаваны ў 1922 г, вырабляе тару з зялёнага шкла, армаванае і ўзорыстую шкло, эксклюзіўную тару.