Звярам не змаглі забяспечыць належны догляд у парку ў Пінску, таму іх адправілі ў гродзенскі заапарк. Зараз звярам значна лепш.

Увагу да жывёл, якія пакутавалі ў заакутку гарадскога парку ў Пінску, спрабавала прыцягнуць маладая сямейная пара. Аляксандра і Дзмітрый забілі трывогу, схадзілі ў адміністрацыю парку. У размове пара выказала ідэю пра тое, што калі няма грошай і спецыялістаў, каб утрымліваць заакуток, то варта звяроў перадаць у надзейныя рукі.

На сітуацыю адрэагавалі мясцовыя ўлады, жывёл агледзеў ветэрынар, вальеры сталі рэгулярна чысціцца. Аляксандра не раз заходзіла да кіраўніцтва парка, каб даведацца пра стан жывёл, хадзіла і на прыём да старшыні гарвыканкама, піша «Медыа-Палессе».

[irp posts="54 133″ name="У Гродне адкрыўся яшчэ адзін кантактны заапарк. Там можна дакрануцца да кенгуру"]

У выніку было прынята рашэнне ліквідаваць заакуток, і ў красавіку ламу, страўса, казу, камерунскіх авечак (усяго 14 жывёл) ​​пачалі перавозіць у гродзенскі заапарк.

Нядаўна пінчукі пабывалі ў Гродне і наведалі заапарк.

— Жывёлы сталі нашмат лепш выглядаць, — распавядае Аляксандра, — наогул не параўнаць з тым, што было ў Пінску.

Яны пагутарылі з ветэрынарамі, якія паведамілі, што бараны пакуль у карантыне. На жаль, рогі ў іх не адновяцца, гэтыя пашкоджанні з’явіліся ад недахопу кальцыя. Лама пакуль не есць правільную ежу, толькі гародніну і траву, да якіх прывыкла ў Пінску.

— Мы рады, што сітуацыя вырашылася такім чынам і звярам забяспечаны прафесійны догляд, — падкрэсліла Аляксандра.

[irp posts="51 533″ name="На хутары пад Гродна за два дні зграя бадзяжных сабак загрызла 37 авечак і казу"]