Першая група «перасяленцаў» з пінскага заакутка ўжо прыбыла ў Гродна і знаходзіцца на карантыне. Усяго ў гродзенскі заапарк плануюць перадаць 14 жывёл.

Пытанне ліквідацыі заавугалка ў гарадскім парку Пінска разглядалася ўжо некалькі гадоў. У выніку, пасля вырашэння арганізацыйна-тэхнічных і ветэрынарных пытанняў, у сакавіку 2018 года кіраўніцтва Пінска ўсё ж вырашыла ліквідаваць мясцовы звярынец і перадаць жывёл заапарку ў Гродне.

Першыя жывёлы — лама і 6 камерунскіх авечак — 14 красавіка пакінулі Пінск і ў гэты ж дзень прыбылі ў Гродна. Да 1 траўня ў Гродна перавязуць і астатніх жывёл: страўса і казу.

«Частку жывёл у Гродна ўжо прывезлі, яны ўтрымліваюцца ў нас у карантыне. Там яны прабудуць мінімум тры тыдні, — распавядае намеснік дырэктара заапарка Віталь Гуменны. — Усе жывёлы, якія прыязджаюць да нас з Пінска, ёсць у нас у заапарку. Так што лёс гэтых „перасяленцаў“ будзе яшчэ вырашацца, бо ўсе знаходзяцца ў розным стане. Хтосьці, магчыма, у будучыні будзе на аглядзе ў нашым заапарку, а хтосьці на фарміраванні рэпрадуктыўнага статка».