У Гродне працягваюць крэатыўна падыходзіць да абнаўлення разметкі на пешаходных пераходах. 8 мая на дарогах горада пачалі з’яўляцца тэматычныя малюнкі, звязаныя з месцамі, дзе абсталяваныя пераходы.

У Гродне на пешаходных пераходах пачалі з'яўляцца надпісы і малюнкі

Усё пачалося з надпісу «Вiтаем», які з’явіўся на пешаходным пераходзе ў раёне аўтавакзала ў канцы красавіка. У пачатку мая ў цэнтры Гродна з’явілiся яшчэ падобныя надпісы. А з 8 мая супрацоўнікі «СМЭП Гродзенскага аблвыканкама» (арганізацыя адказная за нанясенне дарожнай разметкі) разам са студэнтамі ўніверсітэта імя Купалы пачалі наносіць цэлыя малюнкі.

Каля драмтэатра з’явілася малюнак у выглядзе карнавальнай маскі, каля Кургана славы можна ўбачыць сляды ад гусеніц, а каля тэатра лялек — блазна. У найбліжэйшы час малюнак з’явіцца і каля заапарка.

Замовіла надпісы і малюнкі на пешаходных пераходах Гродзенская ДАІ. Сумесная ідэя службаў і ўніверсітэта з’явілася ў пачатку 2018 года.

[irp posts="61 243″ name="Каля сінагогі пачалося будаўніцтва гандлёвага павільёна з грамадскім туалетам"]