Ужо некалькі дзён ідзе будаўніцтва гандлёвага павільёна на вуліцы Замкавай. Завяршыць работы плануюць да фестывалю нацыянальных культур, што пройдзе сёлета 1−2 чэрвеня. Апроч крамы сувеніраў на новым аб’екце гандлю прадугледжаны яшчэ і грамадскі туалет.
З пачаткам будаўніцтва павільёна прыйшлося змясціць існуючыя шапікі з сувенірнай прадукцыяй, якія доўгі час працуюць на паркоўцы. Да сярэдзіны мая гэтым гандлёвым кропкам і зусім прыйдецца пакінуць прывычнае месца. Зараз горад шукае для прадпрымальнікаў новае месца.
Продажам сувеніраў на пляцоўцы пры вуліцы Замкавай надалей будзе займацца толькі новы павільён. Для зручнасці турыстаў побач зробяць яшчэ і платны туалет.
Аўкцыён па продажу зямлі на вуліцы Замкавай адбыўся у сакавіку 2018. Вядома, што на яго было пададзена некалькі заявак. Сума пакупкі не паведамляецца.