Хваля навальніцаў пракаціліся па Гродзеншчыне ў апошні дзень красавіка. Пад Ваўкавыскам назіралі град памерам з яйка, у пасёлку Краснасельскім выпаў снег, а Гродна накрыла моцнай навальніцай.
Па інфармацыі з пабліка «Клуб аматараў метэаралогіі» у Ваўкавыску назіралі град, памерам да 4-5 сантыметраў у дыяметры.
Карыстальнік twitter Evgeniy Igoschev таксама падзяліўся ў сваім акаўнце здымкамі граду:
https://twitter.com/igoschev/status/991317859027619841
У Гродне стыхія “абмежавалася” навальніцай, град да наш не дайшоў. Затое маланкі парадавалі аматараў экстрымальнай фотаздымкі. Ніжэй у галерэі – фота Вольгі Корсун з маланкамі Альшанкі.





