Больш за 1500 каталікоў з усіх гарадоў нашай краіны сабраліся ў Гродне. Тут ад 29 красавіка да 1 мая пройдуць ІІІ Cустрэчы Каталіцкай Моладзі Беларусі. Удзельнікаў чакаюць сумесныя багаслужэнні, прэзентацыі дыяцэзій, размовы, дыскусіі і культурныя імпрэзы.

«Самаму малодшаму зарэгістраванаму ўдзельніку сустрэчаў 4 гады, а самай старэйшай ўдзельніцы — 57. Але ўзрост для сяброўскай камунікацыі не памеха. Маладым у душы можа быць кожны.» — запэўніла прадстаўнічка арганізатараў Марыя Багдзевіч.

Маладыя каталікі з усёй Беларусі сустрэліся ў Гродне

«Мы сёння гаспадары свята, прымаем гасцей», — падзяліліся ўражаннямі Марыя Бугай і Надзея Семянчук з парафіі касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы.

Маладыя каталікі з усёй Беларусі сустрэліся ў Гродне

Апроч працоўнай праграмы будзе час і на знамства з моладдзю з іншых гарадоў і іх парафіямі. Кожны вечар будуць канцэртныя праграмы рэлігійных гуртоў. 29 красавіка для ўдзельнікаў зайграюць гурты AVE і ВДС з Гродна, 30 красавіка - CROSSWAY з Баранавічаў, а 1 мая — PILIGRIMS (Пілігрымы) са Смаргоні.

Маладыя каталікі з усёй Беларусі сустрэліся ў Гродне

«Сёння моладзь змяніла наш касцёл. Заходзіш — столькі новых людзей, столькі незнаёмых твараў - вельмі незвычайныя адчуванні. Гэта радасць — пазнаць іншых маладых людзей, падзяліцца пачуццём веры. Нават проста запытаць „як справы“ — таксама ўжо файна».

Маладыя каталікі з усёй Беларусі сустрэліся ў Гродне