У Гродне прайшла першая велаэкскурсія

Аб’яднанне “ВелаГродна” і гісторык Яўген Махнач у нядзелю 29 красавіка правялі першую ў Гродне велаэкскурсію, якую наведала каля 20 чалавек. Двухгадзінны маршрут праходзіў уздоўж набярэжнай Нёмана і па гістарычным цэнтры горада.

Такая экскурсія на роварах стала эксперыментам як для гараджан, так і для гісторыка. За дзве гадзіны група здолела ўбачыць не толькі славутасці і даведацца новыя факты з гісторыі горада, але  таксама ацаніць прыстасаванасць вуліц Гродна да падобнага роду мерапрыемстваў.

У Гродне прайшла першая велаэкскурсія

Яўген Махнач лічыць, што экскурсіі на роварах можна праводзіць па любым сцэнары і на пробны варыянт гісторык абраў маршрут, які найбольш прыстасаваны да руху велагруппы – набярэжная Нёмана і гістарычны цэнтр Гродна.

“У апошні час веларух у Гродне набірае папулярнасць і адначасова наш горад з’яўляецца важным турыстычным цэнтрам, куды прыязджаюць госці з розных гарадоў і краін. Пры гэтым некаторыя з іх на роварах, – распавядае Яўген. – А вось велаэкскурсіі ў нас у горадзе амаль не праходзяць, нават не ведаю чаму”.

“Магчыма, няма экскурсавода на ровары, альбо інфраструктура ў горадзе не падыходзіць. Але разам з “ВелаГродна” мы вырашылі паспрабаваць правесці эксперыментальную экскурсію для гродзенцаў і пачалі яе з набярэжнай Нёмана. А для гасцей горада такія экскурсіі можна ў будучыні ўжо праводзіць і па асноўных славутасцях”.

Старшыня “ВелаГродна” Юлія Каляда адзначае, што з гэтага года іх аб’яднанне плануе развіваць у горадзе велатурызм, і ў хуткім часе ў Гродне можа прайсці больш падобных экскурсій.
У Гродне прайшла першая велаэкскурсія
“З развіццём велатурызму ў горадзе адразу ўзнікае шмат пытанняў: што гэта такое? Як праводзіцца, ці цікава і зручна гэта людзям? У турыстаў з якімі я размаўляла,  добрыя ўражанні пра Гродна, але ёсць і заўвагі па інфраструктуры. Менавіта з гэтай нагоды мы цесна супрацоўнічаем з прадстаўнікамі выканкама, – распавядае Юлія Каляда.

 

-Што тычыцца першай экскурсіі на роварах, то прайшла яна ўдала і ўсе засталіся задаволеныя. Нам важна было з чагосці пачаць.

Плануецца, што ў хуткім часе ў Гродне будзе арганізавана яшчэ адна падобная велаэкскурсія. Калі такія мерапрыемствы будуць карыстацца поспехам, то “ВелаГродна” будзе рабіць экскурсіі з маршрутамі не толькі па горадзе, але і за яго межамі”.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: