Ад 30 красавіка да 16 мая гродзенскія гурманы могуць пачаставацца спецыяльнымі сэтамі ў топавых рэстаранах і барах горада. На час фэсту дзейнічае адзіная цана на сэт для ўсіх установаў - 18 рублёў. У Гродне мерапрыемства будзе праходзіць у 16 установах. Першымі прадстаўляюць свае фірмовыя сэты Стары горад, Фарадэй, Баста-Паста і Бакст.