Рэстаран «Хотей» і апарт-гатэль адкрыюцца восенню ў будынку па вуліцы Калючынскай, 23. За рэканструкцыю гэтай камяніцы яшчэ ў 2016 годзе ўзяўся вядомы прадпрымальнік Станіслаў Сямашка.
Да чэрвеня будаўнікі павінны падрыхтаваць фасад будынка і вуліцу Калючынскую, бо ў цэнтры Гродна будзе праходзіць фестываль нацыянальных культур. Па словах прадпрымальніка Станіслава Сямашкі, ужо ў верасні ў будынку павінен адкрыцца рэстаран «Хотей» і апарт-гатэль. А вось першага рэстарана хуткага харчавання McDonald’s у Гродне ў гэтым будынку дакладна не будзе.
Дом па вуліцы Калючынскай, 23 быў пабудаваны да вялікага пажару горада 1885 г. Ён быў адным з найбольшых будынкаў тагачаснага Гродна. У ім размяшчаліся яўрэйскiя навучальныя ўстановы. Адсюль выйшлі будучыя галоўныя рабіны Тэль-Авіва і Ізраіля Амiель і Унтэрман. У савецкi час у доме размяшчаўся інтэрнат, а з часам будынак прызналі непрыдатным для жыцця.
Нежылы будынак прадпрымальнік Станіслаў Сямашка набыў на аўкцыёне ў 2016 годзе. Згодна з умовамі таргоў набыты будынак трэба было рэканструяваць пад грамадскі аб’ект.
Сямашка атрымаў дазвол на праектаванне гасцінічнага комплексу, зрабіў праектную дакументацыю, якую ўзгаднілі на мясцовым і рэспубліканскім узроўнях. У канцы лютага 2017 года пачаліся работы ў паскораным рэжыме: планавалася, што да канца года гасцiнiцу здадуць. У канцы кастрычніка 2017 года бізнесмен звярнуўся ў гарвыканкам для карэкціроўкі праектнай дакументацыі. Тады стала вядома, што гасцініца не будзе займаць увесь будынак.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…