У Гродне ўсталёўваюць экапаркоўку з дэталямі перапрацаваных матэрыялаў. Асновай для фігурнай пліткі сталі пясок і звычайныя поліэтыленавыя пакеты, якія гродзенцы выкінулі ў сметніцы.

Для двух пляцовак спатрэбілася прыкладна 200 метраў квадратнай пліткі, зрабілі яе на мясцовым гродзенскім заводзе па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў, піша Іна Максімчык, «Зялёны партал».

— Тэхналогія будаўніцтва экапаркоўкі даволі простая. Спачатку фармуюць і ўтрамбоўваюць пляцоўку, затым усталёўваюць газонные бардзюры, укладваюць фігурную плітку, у полыя нішы засыпаюць грунт і высаджваюць газонную траву, — распавёў галоўны інжынер УЖРЭП Кастрычніцкага раёна Аляксей Бодзіч.

У Гродне ўсталёўваюць паркоўкі з поліэтыленавых пакетаў

У Мінску даўно практыкуюць такія паркоўкі і ўжо абазначылі праблемы. Перш за ўсё, гэта трава, якая патрабуе паліву і догляду, інакш зялёны дыван ператвараецца ў брудную анучу. Часта менавіта такія паркоўкі ладзяць жыхары дамоў за свой кошт, але далейшы догляд для іх праблематычны. У Гродне даглядаць за паверхняй будуць спецыялісты камунальных службаў.

Вонкава экапаркоўка нагадвае плямісты газон, аднак паверхня трывалая і лёгка вытрымлівае вагу аўтамабіля. Пляцоўкі-блізняты ў Ленінскім (праспект Будаўнікоў) і Кастрычніцкім (вул. В. Соламавай) раёнах ужо падрыхтаваны, у абодвух выпадках побач знаходзяцца дзіцячыя сады, а самі паркоўкі злёгку «зрэзалі» натуральную зялёную зону.

У Гродне ўсталёўваюць паркоўкі з поліэтыленавых пакетаў

Сёння ўстаноўка па вытворчасці палімерна-пяшчанай прадукцыі на гродзенскім смеццеперапрацоўчым заводзе загружаная мясцовымі адходамі.

— Дзіўна, але мы ўжо можам сказаць, што гродзенцы сталі актыўна падзяляць смецце. Ва ўсякім выпадку складаюць пластык да пластыку, — кажа дырэктар гродзенскага завода па ўтылізацыі і механічнай сартаванні адходаў Вячаслаў Андрэеўскі.

Кожны тыдзень з Гродна на завод у Магілёве вывозяць на перапрацоўку 40 тон адсартаваных пэт-бутэлек, а не патрэбны нікому раней «хрумсткі» поліэтылен ляжа пад ногі гараджанам, не толькі фігурнай газонной, але і тратуарнай пліткай. Ужо выпусцілі больш за 1000 квадратаў.

Такія паркоўкі назваць экалагічнымі можна ўмоўна: пад імі верагодна не будзе расці зеляніна, а ўсё шкоднае з аўто будзе сцякаць у грунт. Паглядзім, як будзе ісці справа на практыцы.

У Гродне ўсталёўваюць паркоўкі з поліэтыленавых пакетаў
Экапаркоўка ў Мінску


Не знаете где провести майские праздники? А как насчет отдыха у моря? К примеру, отдых в Бердянске. Пляжи, песочек, ласковое солнце. Прекрасное место для вашего семейного отдыха.