Сацыяльныя сеткі для вас – гэта хайп, лайкі, мемы і гнеўныя каменты? Тады чакаем 20 красавіка ў 14.00 па вул. Ціміразева 37, дзе вашыя ўяўленні перавярнуцца. Удзел у семінары бясплатны.
Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая. Колькасць месцаў абмежавана.
Праграма семінара:
1. Рэгістрацыя слухачоў: 14:00 – 14:15;
2. Уступнае слова арганізатараў: 14:15 – 14:20
3. Знаёмства удзельнікаў семінара: 14:20 – 14:40

4. Дырэктар маркетынгавага агенцтва ТАА «Эйво» – Сяргей Вялічка: 14:40 – 15:25
Раскажа пра тое:
– якія сацыяльныя сеткі падыходзяць для вас;
– з чаго пачаць у сацсетках;
– чаму яны не прыносяць прыбытак?
– ці трэба плаціць за прасоўванне ў сацсетках?
5. Пытанні удзельнікаў семінара: 15:25 – 15:45

6. Кіраўнік аддзела развіцця партнёрскай сеткі «Альфа Банк» па Гродна і Гродзенскай вобласці – Ілона Ляскова: 15:45 – 16:10
Раскажа пра тое:
– якія перавагі і асаблівасці «Альфа Банк»;
– у чым заключаецца інфармаванне пра ўнікальнасць і выгаду працы з банкам;
5. Кава-паўза: 16:10 – 16:40

7. Дырэктар «Чатыры Д» – Алег Шкулепа: 16:40 – 17:15
Раскажа пра:
– аўтаматызацыі продажаў: як тэхналогіі змяняюць працу кампаній;
– новых тэхналогіях і інструментах для павелічэння продажаў;
– апрацоўцы ў разы больш заявак ад кліентаў з дапамогай «Адкрытых Ліній»;
– пабудове эфектыўнага кліенцкага сэрвісу;
– асноўных памылках замінаюць росту продажаў кампаніі;
– правільным маніторынгу якасці абслугоўвання кліентаў.
8. Пытанні і свабодная камунікацыя + кава: 17:15 – 18:00


