Магчымасць акунуцца ў атмасферу перамогі і стаць часткай залатой гісторыі хакейнага Гродна будуць мець гродзенцы 19 красавіка. У драмтэатры пройдзе ўшанаванне чэмпіёнаў Беларусі.
На сустрэчы кожны зможа пагутарыць з героямі, якія 7 красавіка ў матчы з «Юнацтвам» заваявалі галоўны трафей краіны, узяць аўтограф, а таксама зрабіць фота Кубка.
Мерапрыемства пачнецца ў драмтэатры з 17.30, у той момант, калі туды прыбудзе каманда. Да 18.00 у холе тэатра пройдзе аўтограф і фотасесія. Пасля ў зале пачнецца афіцыйная частка і ўзнагароджанне чэмпіёнаў.
Для тых, хто не зможа трапіць на ўрачыстую частку цырымоніі, яе пакажуць у той жа час на вялікім экране на плошчы Савецкай. Для зручнасці гледачоў там будуць размяшчацца палаткі з ежай і напоямі.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…