Дадаць навіну
Чацвер, 19 ліпеня 2018, 02:35

Убачыць чэмпіёнаў і зрабіць фота з Кубкам: у драмтэатры ўшануюць хакейны «Нёман»

Магчымасць акунуцца ў атмасферу перамогі і стаць часткай залатой гісторыі хакейнага Гродна будуць мець гродзенцы 19 красавіка. У драмтэатры пройдзе ўшанаванне чэмпіёнаў Беларусі.

На сустрэчы кожны зможа пагутарыць з героямі, якія 7 красавіка ў матчы з «Юнацтвам» заваявалі галоўны трафей краіны, узяць аўтограф, а таксама зрабіць фота Кубка.

Мерапрыемства пачнецца ў драмтэатры з 17.30, у той момант, калі туды прыбудзе каманда. Да 18.00 у холе тэатра пройдзе аўтограф і фотасесія. Пасля ў зале пачнецца афіцыйная частка і ўзнагароджанне чэмпіёнаў.

Для тых, хто не зможа трапіць на ўрачыстую частку цырымоніі, яе пакажуць у той жа час на вялікім экране на плошчы Савецкай. Для зручнасці гледачоў там будуць размяшчацца палаткі з ежай і напоямі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: