“Гродзенскі шклозавод” набыў на таргах маёмасць беларуска-аўстрыйскага СЗАТ “Ялізава” (Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць). Сума ўгоды склала BYN 36,15 млн.
“Гродзенскі шклозавод” быў адзіным прэтэндэнтам на пакупку. Пра гэта агенцтву “Бізнес-навіны” паведаміў кіраўнік заводам “Ялізава” Мікалай Шаўкуноў.
Па выніках таргоў гродзенцы выкупілі два лоты: маёмасны комплекс “Ялізава” плошчай 44,9 тыс. кв. метраў і абаротныя сродкі – сыравiну, прадукцыю. Два лоты былі прададзеныя па пачатковай цане, павялічанай на 5,0%.
“Ялізава” займалася выпускам шкляных слоікаў і бутэлек.
Што яшчэ можна купіць
На сёння застаецца непрададзеным лот №3 – дэбіторская запазычанасць прадпрыемства ў памеры BYN 722,8 тыс. Лот уключае дэбіторскую запазычанасць ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод” з пачатковым коштам BYN 152,1 тыс., запазычанасць СЗАТ “Гомельскі шклатарны завод” з пачатковай цаной BYN 55,9 тыс., запазычанасць Уздзенскага РУП “Эксперыментальная база імя Катоўскага” з пачатковым коштам BYN 2,3 тыс. і запазычанасць ATEC Glas GmbH (Аўстрыя) з пачатковым коштам BYN 512,6 тыс.
Па словах Шаўкунова, трэці лот пяць разоў выстаўляўся на таргі, аднак пакупнікоў не знайшлося. У сувязі з гэтым “будзем прапаноўваць дэбіторскую запазычанасць крэдыторам”, – удакладніў Шаўкуноў.
Перадгісторыя
З 2015 года шклозавод «Ялізава» знаходзіўся ў працэдуры банкруцтва. Першыя таргі па продажы “Ялізава” адбыліся ў чэрвені 2016 г. Гэтыя і наступныя таргі не адбыліся з-за адсутнасці прэтэндэнтаў на куплю завода, піша “Прайм пресс”.
Шклозавод «Ялізава» заснаваны ў 1913 г, у 2002 г пераўтвораны ў сумеснае беларуска-аўстрыйскае ЗАТ. Дзярждоля ў статутным фондзе складае 35%, доля аўстрыйскай групы АТЭК – 65%.
«Гродзенскі шклозавод» заснаваны ў 1922 г, вырабляе тару з зялёнага шкла, армаванае і ўзорыстую шкло, эксклюзіўную тару.


