Сёння, 6 красавіка, уся Беларусь будзе сачыць за чарговым фінальным супрацьстаяннем “Нёмана” і “Юнацтва”, якое пачнецца ў 19.00 на “Чыжоўка-Арэне” ў Мінску. Сотні заўзатараў у гэтыя хвіліны выязджаюць з Гродна на матч у сталіцу і вераць, што “Нёману” ў гэты дзень па сілах узяць чарговую перамогу і падняць кубак краіны.
Нагадаем, лік у серыі (да 4-х перамог): “Нёман” – “Юнацтва” 3:2
Чакаецца, што “Нёман” у Мінску будзе падтрымліваць каля 500 чалавек. У выпадку сянняшняй перамогi гродзенскі клуб стане сяміразовым чэмпіёнам краіны, столькі ж галоўных трафеяў і ў мінскага “Юнацтва”.









